У панядзелак, 29 студзеня, стала вядома пра гібель Валерыя Драко, гітарыста папулярнага ў 90-я гады беларускага рок-гурта «Мясцовы час». Як паведаміў «Люстэрку» экс-клавішнік калектыву Руслан Парфёнаў, Валерый Драко загінуў у пажары некалькі месяцаў таму.
— Я даведаўся пра гэта ўчора, мы стэлефаноўваліся з адным з удзельнікаў «Мясцовага часу», і ён мне паведаміў пра гэта, — кажа Руслан Парфёнаў. — Дакладных падрабязнасцяў ніхто не ведае, з нашых у Полацку і Наваполацку амаль нікога не засталося. Хтосьці кажа, што Валерый Драко загінуў месяц таму, хтосьці — што тры месяцы. Гэта здарылася праз пажар. Гэта ўжо другая смерць у гурце — каля 12 гадоў таму загінуў наш бубнач Аляксандр Свядрыцкі.
Смерць музыкі «Люстэрку» таксама пацвердзіў беларускі пісьменнік, аўтар тэкстаў для гурта «Мясцовы час» Алесь Аркуш:
— Мне паведамілі, што Валера Драко не стала каля двух месяцаў таму. Ён заснуў з цыгарэтай і загінуў у пажары.
Группа «Мясцовы час» быў заснаваны ў 1987 годзе ў Полацку. Спачатку ён называўся «Местное время» і выконваў песні на рускай мове. Пазней удзельнікі пачалі выконваць беларускамоўныя кампазіцыі і перайменавалі гурт у «Мясцовы час». Пачынаючы з 1990 года калектыў актыўна выступаў на шматлікіх фестывалях, яго песні з’явіліся ў ТБ- і радыёэфірах. Аднак слава была нядоўгай. «Мясцовы час» спыніў існаванне ў канцы 1992 года.